У сераду, 1 лістапада, адзначаўся Сусветны дзень вегана – аматараў расліннай ежы. Прычыны адмовіцца ад спажывання прадуктаў жывёльнага паходжання могуць быць розныя: этычныя – адмова ўдзельнічаць у сістэме жорсткага абыходжання з жывёламі, антыглабалістскія – нежаданне падтрымліваць карпарацыі, якія эксплуатуюць жывёл і знішчаюць наваколле, і “модныя”, бо так робяць іншыя.
↧