Падручнік па тэалогіі Францішка Прылуцкага быў выдадзены ў Вільні на лацінскай мове. Адзін з экзэмпляраў захоўваўся ў Будслаўскім манастыры, пакуль яго не скралі падчас Другой сусветнай вайны. Лёс кнігі быў невядомы да нядаўняга часу. Незнаёмыя апусцілі падручнік ў кантэйнер для макулатуры кампаніі «БЕЛГІПС-ЭКА». У Дзень бібліятэк 15 верасня прадпрыемства ўрачыста перадала яго і іншыя каштоўныя знаходкі ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
↧
Са смецця — у Нацыянальную бібліятэку: у кантэйнеры для макулатуры знайшлі выданне XVIII стагоддзя
↧