Пасля масавага затрымання веласіпедыстаў «Крытычнай масы» 29 красавіка бягучага года інтарэс да мерапрыемства спаў як у саміх пастаянных удзельнікаў, так і ў грамадскасці ў цэлым. Прычынай таму можна лічыць рэальную пагрозу зняволення за, па сутнасці, мірную акцыю. Аднак некаторыя з актывістаў працягваюць заклікаць да ўдзелу ў апошняй ў гэтым годзе «Крытычнай масе» і закрыць сезон 30 верасня як мага большай колькасцю чалавек.
↧