Набліжаецца 25 сакавіка — дзень самай маштабнай экалагічнай акцыі — «Гадзіны Зямлі». У Мінску на найбольш вядомых будынках традыцыйна пагаснуць агні, а на пляцоўцы адноўленага Культ.цэнтра «Корпус» зайграюць Андрэй Козік, беларускі гурт «PortMone» і расійскі «Сансара». Зялёны партал сустрэўся з арганізатарамі гэтай чароўнай дзеі — event-менеджэркай Таварыства «Зялёная сетка» Ганнай Дапшэвічуце і дырэктарам канцэртнага агенства «Horse&Vega» Іванам Коневегам, каб прыадкрыць сваім чытачам закуліссі «Гадзіны Зямлі».
↧