Дакументальнае кіно на экалагічную тэматыку ён пачаў здымаць з канца 1990-х, а паўтара года таму заснаваў уласную кінастудыю «AVES». Да яе звяртаюцца «Discovery» і «National Geоgraphic», калі ім патрэбныя прафесійныя кадры з Беларусі. Студыя здымае для нацыянальных паркаў і запаведнікаў у самых розных кутках былога СССР. Ёй належыць 9-хвілінны ролік Wildlife Belarus-2015.
↧