18 год свайго жыцця Аня пражыла ў Казахстане. Скончыла там сярэднюю школу, а вось вышэйшую адукацыю захацела атрымаць у іншай краіне, – выбар прыпаў на Беларусь. Сёння дзяўчына навучаецца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, шмат падарожнічае і валанцёрыць, дапамагае разнастайным сацыяльным і культурніцкім праектам. Зялёны партал працягвае знаёміць з валанцёрамі і валанцёркамі Таварыства «Зялёная сетка».
↧